Міжнародны Дзень роднай мовы

20.02.2021
Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў (Ф.Скарына).

 З мэтай фарміравання цікавасці і павагі да роднага слова, да культуры і гісторыі беларускага народа, да  беларускай мовы як актыўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага Дня роднай мовы.

 З вучнямі 3, 4 класаў была праведзена пазнавальня гульня “Блытаніна”. Хлопчыкі і дзяўчынкі разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў пазнавальных конкурсах Нечаканыя пераўтварэнні”, “Хто больш”, “Рассыпаныя” прыказкі” і інш. Завяршылася мерапрыемства праглядам мультыплікацыйнага фільма на беларускай мове “Прыгоды Несцеркі”.

 Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у КВіЗ “Слова роднае – вечнасці след”. Дзеці перакладалі словы з рускай мовы на беларускую,  расшыфроўвалі выказванні беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, рашалі лінгвістычныя задачы і інш.

 Для вучняў 9-11 класаў быў праведзены турнір “Сэрцам роднага слова краніся”. Вучні спаборнічалі ў конкурсах “Перакладчыкі”, “Напішы дыктант”, “Эрудыт”, “Незнаёмыя словы” і інш.

 Вучні 10, 11 класаў прынялі ўдзел у 14 агульнаадукацыйнай дыктоўцы. Для напісання дыктанта быў выбраны тэкст “Глыбокая плынь”.