Гражданско-патриотическое воспитание

Растим маленького патриота

Комплексны занятак на тэму: “Мая Радзіма”

(“Дзіця і грамадства” і “Выяўленчая дзейнасць”)
развернуть

Праграмныя задачы 4-5: далучаць дзяцей да багацця беларускай мовы, фарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе; узбагачаць веды аб творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; развіваць творчыя здольнасці; выклікаць жаданне гуляць у беларускія народныя гульні; выхоўваць пачуццё любові да роднага краю і гонару за яго

Праграмныя задачы 5-6: фарміраваць веды дзяцей пра жыццё беларусаў ў былыя часы; замацоўваць веды пра беларускі посуд, цацкі, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; прывіваць любоў да роднай мовы, развіваць дыялагічнае маўленне; прадаўжаць знаёміць з беларускім арнаментам; развіваць жаданне дзяцей гуляць у беларускія народныя гульні; выхоўваць патрыятычныя пачуцці

Абсталяванне: жаночы беларускі касцюм; ручнік; запіс беларускай народнай мелодыі; карта Беларусі; гімнастычныя палкі; прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; нажніцы, папера, клей, гліна, сурвэткі

 

Ход занятку

І. Дзеці стаяць у крузе, гучыць беларуская народная мелодыя, уваходзіць выхавацель:

Добрай раніцы, дзяўчынкі-весялінкі

І хлопчыкі-малайчынкі.

Шчыра ўсіх я вас вітаю

І здароўя ўсім жадаю!

А цяпер і вы павітайцеся адзін з адным вось так шчыра, па-беларуску.

Гульня  ў крузе з ручніком.

(Дзеці вітаюцца і садзяцца на свае месцы)

- Малайцы, ведаеце беларускія прывітанні. А ці ведаеце вы вершы пра Беларусь? (дзеці 2 п-пы чытаюць вершы)

Тварык румяненькі,

Белая хустачка,

Я ўжо ведаю, што я – беларусачка.

І хачу як тата і мама

Родны край свой любіць я таксама.

 

Беларусам нарадзіўся,

Беларусам буду жыць,

Беларускую зямельку

Буду я заўжды любіць.

Бо радзімая гаворка

За ўсё мне даражэй,

Бо радзімая старонка

За ўсе мне прыгажэй.

 

Я – беларус, я ганаруся,

Што маю гэтае імя.

Аб роднай славе Беларусі

У свеце знаюць нездарма.

 

Цік-так, ходзікі,

Мне чатыры годзікі,

Тата з мамай светла-русы,

Мы завёмся – беларусы!

 

Я – дзяўчынка-беларуска

З васільковымі вачыма.

Хоць малая, але знаю:

Беларусь – мая Радзіма.

 

- Дзеці, а чаму вы называеце сябе беларусамі? (Жывём у Беларусі)

- Наша краіна вельмі прыгожая і багатая. Беларусы маюць сваю культуру, сваё адзенне, посуд, цацкі, гульні. Нас сёння запрашаюць ў госці да бабулі Алены, якая і пазнаёміць нас з побытам беларусаў. Паедзем? На чым жа мы паедзем туды?

- Я прапаную на кані, некалі не было машын, аўтобусаў і ўсе ездзілі на конях. (Дзеці “садзяцца” на палачку і скачуць на кані са словамі)

Дожджык-дожджык, не ідзі,

Мы паедзем на кані,

На кані драўляным

З вербаў наламаных.

Дожджык-дожджык, не ідзі,

Мы паедзем на кані,

Едзем мы без шапак,

Не баімся крапак.

(Дзеці апынуліся ў беларускай хаце, на сталах раскладзены вырабы з саломкі, гліны, вышыўка, драўляныя вырабы, выцінанка. Выходзіць бабуля Алена):

- Добрай раніцы, дзеці. Я вельмі рада, што вы зноў да мяне завіталі. Заходзьце, калi ласка.

- Дзецi, паглядзiце, колькi ўсяго цiкавага ў бабулі! Хата незвычайная, бо тут знаходзяцца незвычайныя рэчы. Увесь гэты посуд, што вы бачыце, дзед Міхась вырабляў сам у сваёй майстэрнi.

Б.:Так, так, даражэнькiя. А цi ведаеце вы, з якога матэрыялу зроблены гэты посуд? (З глiны.) Для працы адбiраюць самую лепшую глiну, замочваюць яе, потым скачваюць, адпрацоўваюць на спецыяльным прыстасаваннi i робяць вось такiя прыгожыя i патрэбныя рэчы.

- Вельмi шмат мы даведалiся цiкавага. Вам спадабаліся гэтыя вырабы?

Б.:- Дзеці, а давайце пагуляем з вамі ў бел. нар. гульню “Гарлачыкі”

Фізмінутка: бел. нар. гульня “Гарлачыкі”

Дзеці сядзяць у крузе на кукішках — гэта гарлачыкі. Па крузе ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:

Колькі каштуе гарлачык?

Дзіця адказвае:

За гарлачык гэты

Дай нам зусім крышку:

Каб ніколі не хварэць,

Маннай кашы лыжку.

Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі і бяжыць па крузе ў адным напрамку, а пакупнік — насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.

ІІ. Б.: А давайце мы з вамі самі зробім вось такія прыгожыя гарлачыкі. Любілі даўней беларусы пагуляць, але і вельмі люілі працаваць.

     Сеў за кола гаспадар,

     З гліны выкруціў шар.

     Горла, вушка прырабіў.

     Усё ў печы абпаліў.

     І глядзіце: ужо гатовы

     Гліняны збаночак новы.    Г. Багданава

На беларусі людзі здаўна шанавалі працу ганчароў і паважалі іх. У маёй гаспадарцы таксама шмат глінянага посуду. Ёсць збанкі, міскі, гарлачыкі. (Дзеці 1 п-пы разам з бабуляй лепяць гарлачыкі)

(Скатваем шар, стэкай робім паглыбленне, прышчыпваем краі)

Па заканчэнні работы дзеці нясуць свае вырабы ў лялечны куток і частуюць лялек.

- Пакуль дзеці будуць ляпіць гарлачыкі, я прапаную зрабіць сурвэткі, абрусы на стол. Паглядзіце, якія прыгожыя ручнікі, абрусы, сурвэткі. Усе гэтыя рэчы з ільну. Яго беларусы вырошчваюць спакон вякоў. Калі лён зацвітае, палеткі становяцца блакітнымі, што тое мора. Але лён патрабуе шмат увагі. Яго трэба, калі саспее, вырваць, выслаць на росы і пад дождж, а потым падняць, высушыць. Затым ільняныя сцябліны мнуць, робяць кудзелю, з якой ткуць палатно. З палатна шыюць вопратку, бялізну. Лён – гэта беларускае багацце.

(Дзеці 5-6 разглядваюць і вырэзваюць дэталі для абруса)

- Ну вось, мы і закончылі сваю работу беларускіх майстроў. Наша група стала падобна на беларускую хату. Цяпер нам застаецца толькі павесяліцца ў гэтай хаце.

ІІІ. Карагод “Лянок”

3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца бабуля. Астатнія становяцца ў круг і пытаюцца:

— Што ты, бабуля, нам прасці дасі?

Бабуля выходзіць у цэнтр круга і адказвае:

— Старым бабулькам — воўны пасмачку,

А прыгожым маладзічкам — белы лянок!

Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамі дзеянні, пра якія гаворыцца ў песні:

А мы сеялі, сеялі лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Урадзіся, наш лянок!

Урадзіся, кужалёк!

Мы лянок ірвалі, выбіралі,

У снапочкі збіралі,

Малацілі, абівалі,

У полі слалі,

Урадзіўся лянок,

Белы, слаўны кужалёк!                                    

- Як прыемна з вамі сёння гуляць, на роднай мове размаўляць! Бачу, што і вы вельмі любіце сваю цудоўную краіну Беларусь.

 

Выкарыстаная літаратура:     

  1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі./Міністэрства адукацыі РБ. – Мінск: НІА, 2022
свернуть

Буклет "Мая малая Радзіма"

Выхаванне грамадзяніна і патрыёта

Рэкамендацыі для бацькоў
развернуть

Калі ў дзяцінстве дзіця адчула пачуццё суперажывання да другога чалавека, радасць ад добрага ўчынку, гонар за сваіх бацькоў, усхваляванне ад сутыкнення з добрым учынкам, ён прыдбаў эмацыянальны вопыт. Тым самым будуць пабудаваны шляхі для асацыяцый эмацыянальнага характара, а гэта з’яўляецца асновай, фундаментам больш глыбокіх пачуццяў, умовай паўнацэннага развіцця чалавека.

Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго -- роднага дома, вуліцы, дзе ён жыве, дзіцячага сада.

Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднага города, вёскі.

  • У час прагулкі раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаварыце аб значэнні кожнага аб’екта.
  • Дайце прадстаўленні аб рабоце грамадскіх устаноў: пошты, магазіна, бібліятэкі і г.д. Поназірайце за работай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.
  • Разам з дзіцем прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні свайго двара.
  • Пашырайце асабісты кругазор: наведванне музееў, выстаў, экскурсіі да памятных месцаў свайго края, прагляд тэлеперадач аб гісторыі нашай краіны.
  • Вучыце дзіця правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.
  • Чытайце яму кнігі аб радзіме, яе героях, аб традыцыях, культуры свайго народа; арганізоўвайце сумесныя сямейныя паездкі, экскурсіі.
  • Хваліце дзіця за жаданне падтрымліваць парадак, прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.

 

Выкарыстаная літаратура: http://asabliva.by

 

свернуть

Гадуем маленькіх беларусаў

Гадуем маленькіх беларусаў

 

    

    

    

    

    

свернуть

Свята “Край, дзе мы жывём”

Мэта: прывіваць любоў да роднага краю

Задачы: паказаць дзецям прыгажосць роднага краю праз мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў; пашыраць веды аб мастацкіх вырабах народных майстроў; развіваць цікавасць да пазнання; выхоўваць любоў да родных мясцін

Абсталяванне: у зале лавы засланы беларускімі посцілкамі, на сценах вышываныя ручнікі, кветкі. Вядучы апрануты ў беларускі нацыянальны касцюм.

Пад мелодыю беларускай народнай песні "Лявоніха" ў залу ўваходзяць дзеці.

Вядучы (В.). Добры дзень, дарагія дзеці! Праходзьце, калі ласка. Мы хочам запрасіць вас стаць удзельнікамі свята "Край, дзе мы жывём". Спадзяёмся, вы ўжо шмат ведаеце пра Беларусь і будзеце добра адказваць на пытанні.

Дзеці (радасна). Так, будзем.

В. Тады пачынаем наша свята.

Пра Беларусь напісана шмат вершаў. Некаторыя з іх мы зараз паслухаем.

Дзеці расказваюць вершы пра Беларусь.

Усяму вядомы свету

Наш руплівы край здавён.

Тут на сонечных палетках

Спеюць бульба, жыта, лён...

 

Тут Дняпро бяжыць прывольна,

Сож, Бярэзіна, Дзвіна,

Прыпяць, Шчара, Свіслач, Нёман,

Піна, Вілія, Дзісна...

 

Тут крыштальныя азёры—

Нарач, Свіцязь, Снуды, Свір.

Полацк—наш найпершы горад,

Віцебск, Тураў, Кобрын, Мір.    (М.Пазнякоў, "Беларусь")

 

Залацістыя прасторы,

Незлічона ясных зор,

Рэкі, ціхія азёры,

Залацісты шумны бор!

Ты нас ласкай атуліла,

I я ў шчасці гавару:

"Як ты сэрцу майму міла,

Дарагая Беларусь".

 

Не магло мне і прысніцца,

Як ты, родная, ўзрасла.

Паглядзі, твая сталіца

Быццам казка расцвіла.

 

Наша радасць, наша сіла,

Дзе для ўдзякі слоў збяру?

Як ты сэрцу майму міла,

Дарагая Беларусь.

(П.Броўка, "Дарагая Беларусь")

 

В. А зараз, дзеці, вы будзеце адказваць на мае пытанні пра Беларусь. За кожны правільны адказ будзеце атрымліваць выцінанку.

Пытанні:

1. На якой мове размаўляюць беларусы?

2. Назавіце сталіцу Беларусі.

3. Як называецца наша вёска?

4. Назавіце бліжэйшы да нашай вёскі горад.

5.Якая рака працякае ў Нясвіжы?

 

В. Малайцы, дзеці, добра адказвалі. Шмат выцінанак атрымалі. Давайце крышку адпачнём – станцуем танец “Вясёлыя гусі”

В. А зараз для вас будзе вось якое заданне. Вам трэба, назваць рэкі, якія працякаюць у Беларусі. Колькі рэк назавяце, столькі атрымаеце і выцінанак.

Дзеці: Сож, Днепр, Бярэзіна, Дзвіна, Буг, Прыпяць, Дзісна…

В. А вось другое заданне. Слухайце ўважліва. Якія вы ведаеце гарады?

Дзеці: Мінск, Гомель, Віцебск, Брэст, Гродна, Магілёў, Пінск...

В. Малайцы, шмат назвалі гарадоў! Ну, а зараз я вас усіх запрашаю ў вясёлы карагод "Саўка ды Грышка".

Гучыць музыка. Дзеці весела танцуюць.

В. А ці ведаеце вы, хто такі Несцерка?

Дзеці адказваюць, што Несцерка—гэта вясёлы, добры беларускі пастушок. Ён ходзіць па вёсках, весяліць людзей, дапамагае ім.

У залу ўваходзіць Несцерка.

Несцерка. Дзень добры, дарагія дзеці! Вось праходзіў непадалёк і вырашыў завітаць да вас. Што вы тут робіце, сябры?

Дзеці адказваюць, што яны сабраліся на свята, каб расказаць аб тым, што яны ведаюць пра Беларусь, і яшчэ каб даведацца шмат новага і цікавага.

Несцерка. А хочаце, каб і я вам таксама задаў пытанні?

Дзеці (дружна). Хочам!

Несцерка. Тады адкажыце мне, якія вы ведаеце беларускія народныя прадметы побыту і з чаго іх робяць?

Дзеці (па адным). Ведаем птушкі-свістулькі, розныя фігуркі... Іх робяць з гліны. А яшчэ ёсць цацкі з саломкі, з лёну, з дрэва...

Несцерка. А якія беларускія рэчы ведаюць дзяўчынкі?

Дзеці: Тканыя абрусы, ручнікі, вышываныя сарочкі, спаднічкі, фартушкі, упрыгожаныя беларускім арнаментам (дзеці бяруць іх са стала, паказваюць).

Несцерка. Мне прыемна гэта чуць. Вы кемлівыя дзеці, сапраўдныя беларусы. I вельмі добра, што вы стараецеся больш ведаць пра наш родны край. Малайцы, заўседы будзьце такімі добрымі і дружнымі! А цяпер бы-вайце! Да новых сустрэч! Мне трэба спяшацца да іншых дзетак.

Хлопчыкі і дзяўчынкі развітваюцца з Несцеркам, махаюць яму рукамі.

В. Што ж вы засумавалі, сябры? У нас будуць яшчэ сустрэчы з вясёлым і добрым Несцеркам. Будуць новыя гульні, новыя віктарыны.

А зараз апошняе пытанне: якія вы ведаеце беларускія народныя гульні?

Дзеці. “Яблынька", "Блін гарыць", "Каза", "Мядзведзь"...

В. Вы згодны пагуляць у адну з іх?

Дзеці (радасна). Згодны!

Вядучы разам з дзецьмі арганізоўвае адну з названых імі гульняў. Усе дружна гуляюць.

В. Вось і скончылася наша свята. Вы ўсе сёння проста малайцы, добра і правільна адказвалі на пытанні. Але ж, як і дамаўляліся, падлічым, у каго атрымалася больш выцінанак.

Дзеці разам з вядучым падлічваюць выцінанкі і вызначаюць пераможцу. Яму ўручаецца вялікі каравай. Вядучы прапануе пачаставаць ўсіх дзяцей караваем, спечаным ў печы.

 

Выкарыстаная літаратура: http://asabliva.by

свернуть

Воспитание основ гражданственности и патриотизма у детей дошкольного возраста в современных социокультурных условиях