Маршруты выходного дня

Экскурсія да помніка загінуўшым землякам

План-канспект пешай прагулкі

Тэма: “Экскурсія да помніка загінуўшым землякам”

Мэта: фарміраваць уяўленні пра славутыя мясціны малой радзімы, пра людзей, якія праславілі Беларусь; развіваць эмацыянальна пазітыўнае стаўленне да Радзімы; выхоўваць патрыятычныя пачуцці

Месца правядзення: помнік загінуўшым землякам

Працягласць часу на дарогу: 30 хвілін

Адлегласць ад установы: 1000 метраў

Форма правядзення: экскурсія, удзел у працы

Падрыхтоўка да прагулкі:

-гутарка ў дзіцячым садзе аб Вялікай Айчыннай вайне,

-успомніць правілы дарожнага руху.

Метадычныя прыёмы:

-успомніць вершы аб вайне,

-успомніць славутых людзей, ветэранаў,

-расказ аб земляках, якія абаранялі Радзіму,

-ускласці кветкі да помніка,

-падмесці, прыбраць тэрыторыю.

Вяртанне ў дзіцячы сад.

Зусім нядаўна мы святкавалі 77-гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкай агрэсіі. 77 год – гэта мала ці многа? Давайце паразважаем. 

Мала, калі браць у разлік тысячагадовыя даўніны гісторыі. І зусім наадварот, калі гаварыць аб жыцці чалавека, яго памяці. Дзіўная рэч – чалавечая памяць, часам мы помнім тое, чаго ніколі не бачылі і не ведалі. Мы нарадзіліся ў мірны час, і тым не меньш мы помнім. Мы вяртаемся ў той далёкі час саракавых гадоў прошлага стагоддзя, якога ніколі не бачылі і не ведалі, але які помнім.

Хтосьці сказаў: “Чалавек да тых пор чалавек, пакуль помніць”. Мы датыкаемся да подзвігу людзей, якія абаранілі краіну ад ворага, да неўміручай славы тых герояў, якія не вярнуліся з той жудаснай вайны. Няхай наша беларуская зямля ўваскрэсіць імёны ўсіх, хто са зброяй у руках абараніў яе ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў.

Наша родная вёска Старыя Навасёлкі – адзін з тых населеных пунктаў Нясвіжскага раёна, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны вяліся баі. І хаця баі за вёску не насілі вялікага стратэгічнага значэння, тым не меньш, тут загінула шмат нашых землякоў.

У цэнтры вёскі на брацкай магіле воінаў і партызан устаноўлены помнік, ля якога праводзяцца мітынгі, экскурсіі, прыём вучняў установы адукацыі ў піянеры. У школе сабраны багаты матэрыял пра гераічнае мінулае аднавяскоўцаў, пра нашых знакамітых землякоў.

 Няма безыменных герояў
Няма безыменных герояў,
Якія ў баях паляглі.
Яны і пад мірнай зарою
Запляміць імя не маглі.
І неслі імя сваё годна,
Сумленна жылі кожны дзень,
Выносілі стойка нягоды,
Адпрэчвалі слабасць і лень… 
Вайна ўжо за дальняй гарою,
А ўспомніцца – жаль апячэ:
Няма безыменных герояў,
Ды шмат невядомых яшчэ.
Шчыруйма, як сонца, нястомна,
Каб таяў няведання снег,
Пакуль толькі Богу вядомы
Імёны іх светлыя ўсе. 
(Выказванне Юліуса Фучыка)

Апісанне маршрута

 Шлях пачынаецца ад цэнтральных варот дзіцячага сада. Паварочваем направа і ідзём 200 метраў уздоўж дзіцячага сада па асфальтаванай дарозе. Затым паварочваем налева і ідзём яшчэ 400 метраў да шашы. На шашы паварот направа і прайходзім яшчэ 400 метраў. Перайходзім на пешаходным пераходзе дарогу і апынаемся ля брацкай магілы. Увесь шлях займае 15 хвілін.

Зваротны шлях: пераходзім дарогу па пешаходным пераходзе і ідзём 400 метраў па шашы. Затым паварот налева і ідзём яшчэ 400 метраў. Потым паворот направа на асфальтаваную дарогу. Праходзім 200 метраў і апынаемся ля цэнтральных варот дзіцячага сада. Шлях займае 15 хвілін.

свернуть