Дзень роднай мовы

21.02.2023

21 лютага ва ўстанове адукацыі, з мэтай абуджэння цікавасці да роднай мовы, выхаванню патрыятычных пачуццяў ў выхаванцаў, быў праведзены Дзень роднай мовы. У ходзе дня адбылася віртуальная экскурсія па вуліцах роднай вескі, сацыяльных аб’ектах. Выхаванцы пазнаеміліся з рамествамі беларускіх майстроў, даведаліся пра традыцыі і побыт беларусаў, пагулялі ў беларускія народныя гульні, прынялі ўдзел у інсцэніроўцы казкі. З законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў быў праведзены чэлендж "Мае любімае слова на роднай мове". Кожны ўдзельнік напісаў шчырыя словы на роднай мове і размясціў іх на плакат.
Дзень выдаўся прадуктыўным, прайшоў для выхаванцаў весела і нязмушана.