Выхаванне грамадзяніна і патрыёта

Рэкамендацыі для бацькоў

Калі ў дзяцінстве дзіця адчула пачуццё суперажывання да другога чалавека, радасць ад добрага ўчынку, гонар за сваіх бацькоў, усхваляванне ад сутыкнення з добрым учынкам, ён прыдбаў эмацыянальны вопыт. Тым самым будуць пабудаваны шляхі для асацыяцый эмацыянальнага характара, а гэта з’яўляецца асновай, фундаментам больш глыбокіх пачуццяў, умовай паўнацэннага развіцця чалавека.

Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго -- роднага дома, вуліцы, дзе ён жыве, дзіцячага сада.

Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднага города, вёскі.

  • У час прагулкі раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаварыце аб значэнні кожнага аб’екта.
  • Дайце прадстаўленні аб рабоце грамадскіх устаноў: пошты, магазіна, бібліятэкі і г.д. Поназірайце за работай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.
  • Разам з дзіцем прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні свайго двара.
  • Пашырайце асабісты кругазор: наведванне музееў, выстаў, экскурсіі да памятных месцаў свайго края, прагляд тэлеперадач аб гісторыі нашай краіны.
  • Вучыце дзіця правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.
  • Чытайце яму кнігі аб радзіме, яе героях, аб традыцыях, культуры свайго народа; арганізоўвайце сумесныя сямейныя паездкі, экскурсіі.
  • Хваліце дзіця за жаданне падтрымліваць парадак, прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.

Выкарыстаная літаратура: http://adu.by

Выхаванне ў дашкольнікаў пачуцця патрыятызму

Радзіма - складанае паняцце, якое складаецца з любові да самых блізкіх людзей, да сваёй хаты, вуліцы, на якой жывеш, роднага горада, краіны, роднай прыроды.

У выхаванні ў дзіцяці пачуцця любові да Радзімы вялікую ролю адыгрываюць бацькі і акружаючыя яго дарослыя. Ад таго, які прыклад да родных месцаў яны шчыра прадэманструюць, якімі ўражаннямі ўзбагацяць, залежыць зараджэнне ў дзіцяці цікавасці да гісторыі родных месцаў, пачуццё гонару за край, у якім ён жыве.

Любоў да Радзімы, прыхільнасць да роднай зямлі, мовы, культуры, традыцый уваходзяць у паняцце «патрыятызм». Пры выхаванні патрыятычных пачуццяў важна падтрымваць у дзецях цікавасць да падзей і з'яў грамадскага жыцця, гутарыць з імі пра тое, што ім блізка і цікава.

Няможна быць патрыётам, не адчуваючы сваёй сувязі з Радзімай, не ведаючы, як любілі і захоўвалі яе нашы дзяды і бацькі. Пачуццё патрыятызму заўсёды жыло і жыве ў сэрцах людзей, падахвочваючы іх клапаціцца пра сваю Радзіму, абараняць яе. Гэта вынік працяглага, мэтанакіраванага выхавання чалавека, пачынаючы з ранняга дзяцінства.

Адным з важных аспектаў далучэння дзіцяці да свету агульналюдскіх каштоўнасцяў з'яўляецца тая сфера рэчаіснасці, якая злучана з фарміраваннем ведаў пра сям'ю, радавод, родны горад, сваю дзяржаву.

Менавіта ў дашкольным узросце пачынаецца працэс спазнання тых маральных каштоўнасцяў, якія ляжаць у грунце любові да Радзімы. Важнымі састаўляючымі патрыятызму з'яўляюцца адзінства ведаў, адносін, паводзін.

Перад вамі, паважаныя бацькі, стаіць заданне яшчэ ў дашкольным узросце «навучыць» быць прывязаным да нечага, быць адказным у яго маленькіх справах і ўчынках. Перш чым дзіця навучыцца суперажываць бедам і праблемам Радзімы, яно павінна навучыцца суперажыванню наогул, як чалавечаму пачуццю.

Захапленне прыгажосцю краіны, яе прыроднымі багаццямі паўстане, калі навучыць дзіця бачыць прыгажосць наўпроста вакол сябе.

Як вядома, яркія ўспаміны дзяцінства злучаны менавіта з эмацыйнымі перажываннямі: здзіўленнем, захапленнем, радасцю. Навучыць бачыць асаблівасці родных месцаў, заўважаць прыгажосць прыроды роднага краю, адзначаць характэрныя асаблівасці вуліц, будынкаў - гэта штодзённая праца для нас, педагогаў і бацькоў, якія не забываюцца выяўляць сваё дачыненне да ўбачанага, як нейкі ўзор, эталон грамадзянскіх пачуццяў.

Калі вы, дарослыя, любіце сваю Радзіму, прыхільны да яе, умееце паказаць дзіцяці прывабныя бакі, можна быць упэўненым, што вашы дзеці змогуць стаць сапраўднымі грамадзянінамі сваёй краіны.

Выкарыстаная літаратура: http://adu.by

поделиться в: