21 лютага - міжнародны дзень роднай мовы
21.02.2022Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы
21 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў дзень пад назвай "Прыгажосць беларускай мовы". Выхавальнікі дашкольнай адукацыі падрыхтавалі шмат забаў для дзяцей: вясёлыя карагоды, вершы на роднай мове, жартоўныя пошукі прысмакаў. Дзеці з задавальненнем пераказвалі беларускую народную казку "Коцік, пеўнік і лісіца", гулялі ў беларускія народные гульні "Лапці", "Вожык і мышы".